Архіў навін
Навагоднія ранішнікі пад адкрытым небам будуць праходзіць у Магілёўскім заасадзе з 15 снежня. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Наталля Цішкова.
Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Сацыялістычная, 90) у 17.00 пачнецца праграма з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці ў падтрымку адзінаццацігадовага бабруйчаніна Сяргея Аляксеева. Усе атрыманыя ў ходзе дабрачыннага марафону сродкі будуць накіраваны на лячэнне хлопчыка.
У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны чэмпіён». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
У Магілёўскім аблвыканкаме 25–29 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі спорту і турызму. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб арганізацыі работы па фізічным выхаванні моладзі, аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, магчымасцях заняткаў у спартыўных гуртках і секцыях, стварэнні умоў для самастойных заняткаў спортам. Таксама грамадзяне маглі пакінуць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 снежня з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб на Бабруйскім мытным пасту (Бабруйск, вул. 50 г. ВЛКСМ, дом 40).
Сусветныя спаборніцтвы сярод узроставых груп па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе прайшлі 5–8 снежня ў гімнастычным цэнтры «Арыяке» ў Токіа. Пазмагацца за перамогу ў сталіцу Японіі з’ехалася каля 800 спартсменаў з 40 краін. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
На працягу чатырох дзён ішла барацьба за 32 камплекты медалёў: у індывідуальных і сінхронных скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе.
«Магілёўхімвалакно» будзе пастаўляць поліэфірную прадукцыю на Балканскі рынак. У Сербію ўжо адпраўленыя першыя тоны канжугейта – так называецца сучаснае поліэфірнае валакно. Яго на прадпрыемстве вырабляюць на першай у свеце прамысловай нямецкай устаноўцы.
Кантракт на $ 50 млн. на пастаўку поліэфірнай прадукцыі на рынак балканскіх краін падпісала ААТ «Магілёўхімвалакно» ў межах сербска-беларускага бізнес-форума, які прайшоў на днях у Бялградзе.
Студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадставілі творчы праект «Вектар» у мсціслаўскім Доме рамёстваў. Аўтары работ у сваіх творах выказалі думкі пра сувязь часоў. Мсціслаў стаў дяевятым горадам Беларусі, дзе экспануецца праект.
Тэлерадыёкампанія «Магілёў»
Зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх – прыярытэтная задача ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Менавіта таму шмат увагі надаецца нестандартным падыходам прафілактыкі пажараў і навучанню насельніцтва правілам бяспекі.
Так, з нядаўніх часоў жыхары аграгарадка Хімы Бабруйскага раёна бачаць герояў мультфільма «Чароўная кніга» не толькі ў тэлевізары, але і на прыпыначным пункце каля мясцовай школы. Мульцяшны бабёр вучыць правільным дзеянням пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі – «5 крокаў выратавання».
У галоўных упраўленнях па адукацыі і ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама новыя начальнікі. Сёння старшыня аблвыканкама Леанід Заяц уручыў кіраўнікам пасведчанні.
Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці 9 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 снежня старшыня аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У навагодніх мерапрыемствах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прыме ўдзел каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўскай вобласці, – расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую шаснаццатую сесію 10 снежня. Пасяджэнне пачнецца ў 10.00 у каб. 245 аблвыканкама.
У рэгіёне ўжо 9 тыс. жыхароў атрымлівае электронныя жыроўкі. Гэтай паслугай найбольш актыўна карыстаюцца ў Магілёве і Бабруйску. Лідзіруе абласны цэнтр, дзе электронныя паведамленні на аплату жыллёва-камунальных паслуг атрымлівае 5,5 тыс. гараджан, паведамілі ў ГА «ЖКГ Магілёўскай вобласці».
У раёнах многія плацельшчыкі таксама ацанілі перавагі электронных жыровак. Толькі па Асіповіцкім раёне іх рассылаюць 421 адрасату. Папулярны гэты сэрвіс таксама ў Быхаўскім, Слаўгарадскім, Горацкім і Кіраўскім раёнах.
Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выхадным. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас.
Пытанне вывучылі ў Савеце Міністраў. «Што тычыцца 31 снежня, урад не падтрымлівае ўстанаўленне яго выхадным», – сказаў Сяргей Румас.
Прычыны розныя, у тым ліку вытворчыя. «Большасць апытаных калектываў не хацелі б пазбаўляцца працоўнага дня 31 снежня, каб мець магчымасць павіншаваць калег з надыходзячым Новым годам», – растлумачыў прэм’ер.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса, некалі першая бібліятэка Магілёўскай губерні, адзначае сёлета 100-годдзе. У 1919 годзе яна ўпершыню адкрыла свае дзверы для чытачоў.
У маляўнічым месцы вёскі Прылепаўка ў паляўнічым комплексе «La Proni» 25 снежня адкрыецца «Чавуская рэзідэнцыя Дзеда Мароза». Пра гэта паведамілі ў сектары культуры Чавускага райвыканкама.
Двухгадзіннае забаўляльнае мерапрыемства разлічана на групу да 24 чалавек. Свята ў маляўнічым месцы акуне ў чароўны чароўны свет і стане прыемным успамінам. Гасцей чакае займальны квэст з Томам і Джэры, вясёлыя гульні з казачнымі персанажамі, мультфільмы, музычныя забавы, падарункі і чаяванне з Дзедам Марозам і Снягуркай у снежным доме.
Навучэнцы СШ № 1 Шклова даўно вядомыя сваёй актыўнасцю. Школа выхоўвае сапраўдных лідараў. Яе выпускнікі праяўляюць сябе самым лепшым чынам, вядуць за сабой моладзь. Не адстаюць ад іх і сённяшнія навучэнцы. Яны паспяваюць усюды: у валанцёрскім руху і ў грамадскім жыцці, у спорце і ў вучобе. І, вядома ж, актыўна ўключаюцца ў працу школьнага самакіравання.
У Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Ты ў эфіры». Сярод самых лепшых і таленавітых юных журналістаў аказалася каманда «MTVM» гімназіі г. Мсціслава.
У «Бабруйск-Арэне» арганізуюць масавыя навагоднія і начныя катанні для закаханых пар. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі спартыўнага комплексу.
У Палацы мастацтваў Бабруйска пройдзе канцэрт пераможцаў рэгіянальнага этапу праекта «Зорная краіна» Ларысы Грыбалёвай, паведамілі арганізатары.
Новая гульнявая дзіцячая пляцоўка з’явілася ў двары дамоў № 98 і № 100 у Глуску. Гэты комплекс маленькім жыхарам пасёлка падарыла Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Паводле слоў намесніка начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Глускага райвыканкама Яўгеніі Арцёмчык, у яе ўваходзяць «міні-цягнік» (паравозік з вагончыкамі), домік-альтанка (у выглядзе білетнай касы), горкі, арэлі і многія іншае.
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце Міхаіла Русага, Анатоля Ісачанку і Сяргея Рачкова.
Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – 2019» ўшаноўвалі ў Мінску. Традыцыйна яго вынікі падводзяцца ў Міжнародны дзень добраахвотнікаў.
У гэтым годзе праект праходзіў пад патранатам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Міністэрства адукацыі. Ён аб’яднаў валанцёраў руху БРСМ «Добрае сэрца», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, валанцёрскіх цэнтраў устаноў вышэйшай адукацыі і іншых арганізацый. Усяго ў фінале конкурсу ўдзельнічалі 64 працы.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» і сербская кампанія Agropanonka MTZ Finke d.o.o заключылі кантракт на пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі на суму больш за 500 тыс. еўра, паведамілі ў «Бабруйскаграмашы;.
Каля 180 ёлачных кірмашоў адкрыецца ў Магілёўскай вобласці. Толькі ў горадзе на Дняпры купіць навагодняе дрэва можна будзе больш чым у 20 кропках. У Бабруйску будзе таксама працаваць 20 кірмашоў, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У сярэднім метровая ёлка будзе каштаваць прыкладна Br7. Ёлкі да 2 метраў у вышыню будуць каштаваць прыкладна Br9–10. Трохметровыя дрэвы таксама паступяць у продаж. Іх кошт – каля Br20.
Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў «Залатая мара» пройдзе ў Магілёве 13–15 снежня. Пра гэта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы, які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Жителям Могилевской области предлагают присоединиться к акции «День посткроссера», которая пройдет во всех отделениях почтовой связи Беларуси 6 декабря. При отправке более 10 почтовых карточек клиенту предоставят скидку 10%, сообщили в пресс-центре РУП «Белпочта».
У Падмаскоўі адбыліся Чатырнаццатыя маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў-удзельніц СНД. Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў у складзе беларускай дэлегацыі ў намінацыі «Эстрадны вакал» прадстаўляла навучэнка 3 курса Апалінарыя Каваленка. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Наталля Алісеева.
Переводчик