У Магілёўскай вобласці 15 ліпеня адкрыецца 4 пункты вакцынацыі замежнікаў
Чатыры пункты вакцынацыі замежных грамадзян ад COVID-19 адкрыецца 15 ліпеня на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай. «Замежныя грамадзяне змогуць прышчапіцца ад каранавіруснай інфекцыі ў Магілёўскай цэнтральнай паліклініцы, Магілёўскай паліклініцы № 6, Бабруйскай гарадской паліклініцы № 3 і на базе Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы», – удакладніла спецыяліст.
Чырвоны ўзровень небяспекі ў Магілёве (відэа)
13 ліпеня сіноптыкі аб’яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі па ўсёй Магілёўскай вобласці. А ў Магілёве — чырвоны. Паводле прагнозу сіноптыкаў, у аўторак–сонечна, вецер слабы, днём тэмпературны фон +30, +34, месцамі да +36 градусаў. Медыкі нагадваюць аб неабходнасці захавання мер засцярогі: без неабходнасці не знаходзіцца доўга на сонцы, піць больш вады і насіць галаўныя ўборы.
КДК Магілёўскай вобласці кантралюе цэнавую стабільнасць на спажывецкім рынку
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях забеспячэння цэнавай стабільнасці на спажывецкім рынку. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. Калегіяй адзначана,што меры, якія прымаюцца рэспубліканскімі і мясцовымі органамі кіравання гандлем па недапушчэнні неабгрунтаванага росту цэн недастатковыя.
З мая месяца ў вадаёмах Магілёўскай вобласці патанула 12 чалавек (відэа)
З мая ў вадаёмах Магілёўскай вобласці патанула 12 чалавек, з іх трое дзяцей. Ратавальнікі папярэджваюць: купацца можна толькі ў прызначаных для гэтага месцах.
Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Санкт-Пецярбург, дзе сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. У Санкт-Пецярбургу сёння адбудзецца сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, падчас якой кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў розных сферах, міжнародную праблематыку. Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы, гэты візіт працягвае існуючую практыку рэгулярных асабістых сустрэч лідараў для абмеркавання актуальных пытанняў.
З 15 па 17 ліпеня Бабруйск прыме культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок ды Алімпу»
З 15 па 17 ліпеня культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок ды Алімпу» адбудзецца ў Бабруйску. Яркае і папулярнае свята ўжо прымалі ў Лідзе, Оршы, Кобрыне, Мазыры. Маштабны фестываль пакінуў шмат станоўчых эмоцый у жыхароў гэтых рэгіёнаў. Фестываль у Бабруйску адкрыецца 15 ліпеня экскурсіяй і праграмай гісторыка-культурнай спадчыны. У гэты дзень у адным з самых атмасферных месцаў горада, «Яўрэйскім дворыку», адбудзецца круглы стол «Бабруйск. Традыцыі і сучаснасць» (13.00).
Прадстаўнік Магілёўскай вобласці заваяваў «бронзу» на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па боксе
У сталіцы Грузіі Тбілісі завяршыўся чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў. У турніры ўдзельнічала каля 335 спартсменаў з 29 краін. На рахунку беларускіх спартсменаў 3 бронзавыя ўзнагароды. Адну з іх заваяваў прадстаўнік Магілёўскай вобласці Вітас Гарцуеў (50 кг). На шляху да п’едэстала ён выйграў у венгерскага, грузінскага і армянскага баксёраў, але ў паўфінале саступіў саперніку з Украіны. mogilevnews.by
Начная экскурсія і рамантычная прэм’ера: Магілёўскі драмтэатр закрывае сезон
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 30 ліпеня закрые 133-ці сезон. У гэты дзень гледачоў чакае шмат сюрпрызаў, у тым ліку начная экскурсія па тэатры і прэм’ера рамантычнай трагікамедыі, расказала галоўны рэжысёр установы культуры Таццяна Пацай. «Упершыню за ўсю гісторыю нашага тэатра мы вырашылі прыадчыніць заслону і пазнаёміць магілёўцаў і гасцей горада з нашым закуліссем–месцам, дзе творчы працэс не спыняецца ні на хвіліну, –адзначыла галоўны рэжысёр. – Таму да закрыцця чарговага тэатральнага сезона мы рыхтуем займальны і атмасферны праект «Ноч у тэатры».
Вытворчая практыка і першыя працоўныя месцы ў Магілёве (відэа)
У Магілёўскай вобласці робяць стаўку на кааперацыю навукі, прыватнага бізнесу і прамысловасці для падрыхтоўкі IT-спецыялістаў. Наглядныя вынікі гэтай працы – на прыкладзе вагонабудаўнічага завода. ТРК «Магілёў»
Сёлета гасцямі свята ў Александрыі сталі больш за 66 тыс. чалавек
Сёлета гасцямі свята ў Александрыі сталі больш за 66 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. «Больш за 66 тыс. чалавек сёлета наведалі свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне. Адзіны інцыдэнт, які здарыўся на купальскім полі, – здарэнне з дзіцячымі батутамі. У цэлым жа свята прайшло спакойна», – падкрэслілі ва УУС.
Прамую тэлефонную лінію 17 ліпеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў
Прамую тэлефонную лінію 17 ліпеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Чэрыкаўскім раёне 13 ліпеня адзначаць свята «Бразгун»
У Чэрыкаўскім раёне каля крыніцы вёскі Норкі 13 ліпеня пройдзе свята «Бразгун». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Абрад «Бразгун» і яго складовы элемент – ушанаванне іконы Святых апосталаў Пятра і Паўла – з’яўляецца традыцыйным і ўнесены ў дзяржаўны спіс аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19
У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Па стане на 9 ліпеня першую дозу вакцыны атрымала амаль 112 тыс. чалавек, або 11,2% ад насельніцтва вобласці, поўны курс завяршыла больш за 68,5 тыс. чалавек (6,8%). У арганізацыях аховы здароўя вобласці маецца ў наяўнасці больш за 44 тысячы доз вакцыны «Гам-КОВІД-Вак» (Спутник V).
Магіляўчанка Вольга Бадзелька выступіць на Кубку свету сярод жанчын па шахматах
Сёння ў забаўляльным цэнтры «Галактыка» горада Сочы (Расія) стартавалі Кубак свету ФІДЭ 2021, а таксама Кубак свету сярод жанчын па шахматах. У Кубку свету сярод жанчын удзельнічаюць 103 шахматысткі, якія будуць змагацца за прызавы фонд 676 250 долараў і тры запрашэнні ў Турнір прэтэндэнтак-2022. У Кубку ўдзельнічаюць наймацнейшыя шахматысткі свету. Беларусь у гэтым турніры прадстаўляе жаночы міжнародны гросмайстар з Магілёва Вольга Бадзелька.У 1/64 фіналу яна згуляе з жаночым майстрам ФІДЭ Джэмал Авездурдыевай з Туркменістана.
У Магілёўскім раёне створаны спрыяльны інвестыцыйны клімат, і гэта дае вынікі
Без інвестыцый у эканоміку немагчымы рост бізнесу, не змогуць развівацца рэгіёны. Дзякуючы інвестарам ствараюцца новыя працоўныя месцы, за кошт падаткаў і збораў папаўняецца бюджэт. Усё гэта станоўча адбіваецца на сацыяльна-эканамічных паказчыках. У нашай краіне інвестыцыям надаецца сур’ёзная ўвага як на рэспубліканскім узроўні, так і на месцах. Напрыклад, у Магілёўскім раёне рэалізуецца некалькі буйных інвестпраектаў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 11 раёнах Магілёўскай вобласці
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 11 раёнах Магілёўскай вобласці. Такая інфармацыя размешчана на сайце абласнога ўпраўлення МНС.
Лінейка ліфтавага абсталявання Movel «Магілёўліфтмаша» атрымала высокую ацэнку на міжнароднай выставе ў Расіі
У Екацярынбургу (Расія) прайшла міжнародная прамысловая выстава «ИННОПРОМ-2021». У ёй удзельнічала больш за 500 кампаній з 30 краін свету. Беларуская нацыянальная экспазіцыя складалася са стэндаў 40 прамысловых і навуковых арганізацый, у тым ліку ААТ «Магілёўліфтмаш». У межах экспазіцыі беларускія прадпрыемствы прадэманстравалі інавацыйныя рашэнні для металаапрацоўкі і энергетыкі, індустрыяльнай аўтаматызацыі і машынабудавання, здабыўной і перапрацоўчай прамысловасці.
Асцярожна, канікулы! Пік дзіцячага траўматызму прыпадае якраз на тры цёплыя месяцы
Асцярожна, канікулы! Пік траўматызму прыпадае якраз на тры цёплыямесяцы. Выпадкаў гібелі непаўналетніх і траўмаў ад знешніх фактараў у разы больш, чым год таму. ТРК «Магілёў»
Валерый Малашка: у Александрыі створаны ўсе ўмовы для незабыўнага і якаснага адпачынку
У Александрыі створаны ўсе ўмовы для незабыўнага і якаснага адпачынку гасцей рэспубліканскага свята. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас наведвання тэматычных і творчых пляцовак рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).
Ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе ў Токіа заваявалі 16 спартсменаў Магілёўскай вобласці
Да Алімпіяды ў Токіа засталіся лічаныя дні. Яна пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня. Плануецца разыграць 339 камплектаў медалёў. Змагацца за іх будуць і спартсмены Магілёўшчыны. Ліцэнзіі на ўдзел у Алімпіядзе заваявалі 16 спартсменаў Магілёўскай вобласці. Паводле звестак упраўлення спорту і турызму Магаблвыканкама, па стане на 8 ліпеня гэта: – бокс–Аляксандр Радзівонаў; – барацьба жаночая – Ванэса Каладзінская, Ірына Курачкіна; – веславанне на байдарках і каноэ–Уладзіслаў Ліцвінаў, Надзея Макарчанка; – дзюдо–Дзмітрый Мінькоў;
Выставачны праект магілёўскіх мастакоў «Родны край – крыніца натхнення» прэзентуе 9 ліпеня абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава
Выставачны праект магілёўскіх мастакоў «Родны край – крыніца натхнення» прэзентуе 9 ліпеня абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава. Экспазіцыя пазнаёміць з жывапісам, графікай, скульптурай, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных часоў і накірункаў.
Рэдактары сайта Магілёўскага аблвыканкама сталі пераможцамі конкурсу на самае лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў рэгіёна ў намінацыі «Найлепшы інтэрнэт-праект»
Вызначаны пераможцы штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на самае лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе. Ушанаванне адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці падчас урачыстага сходу, прысвечанага Дню работнікаў падатковых органаў. Прафесійнае свята будзе адзначацца ў Беларусі 11 ліпеня. Найлепшымі прызнаныя: у намінацыі «Найлепшая раённая газета» – рэдактар газеты «Трыбуна працы» Вольга Грэк – рэдактар інтэрнэт-рэсурсаў газеты «Сцяг Саветаў» Нурмырат Анамурадаў
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Іванова кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прызначыў Валерыя Іванова, які да гэтага часу ўзначальваў Белкаапсаюз, кіраўніком спраў Прэзідэнта Беларусі.
Купальская гісторыя кахання: прэм’еру мюзікла «Вянок на вадзе» прадставіць у Александрыі Магілёўская філармонія
Штогод рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») рыхтуе для гледачоў яркую і насычаную праграму. Гэта традыцыйныя тэматычныя пляцоўкі, кірмашы, свята цырка і, вядома ж, запамінальныя канцэртныя выступленні. Кожны год арганізатары і ўдзельнікі імкнуцца прыўнесці ў свята нешта новае. Адной з навінак гэтага года стане прэм’ера мюзікла «Вянок на вадзе» ад Магілёўскай абласной філармоніі.
Валерый Малашка правёў сустрэчу са спартсменкамі, якія паедуць на Алімпіяду ў Токіа
Старшыня Магілёўскай абласной федэрацыі барацьбы, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка сёння правёў сустрэчу са спартсменкамі, якія паедуць на летнюю Алімпіяду ў Токіа. Мерапрыемства адбылося ў музеі Алімпійскай славы рэгіёна.
Першы ў Магілёўскай вобласці дом самастойнага пражывання адкрыўся ў Чавускім раёне
Дом самастойнага пражывання для грамадзян, якія раней пражывалі ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах і былі адноўлены ў дзеяздольнасці або захавалі дзеяздольнасць па дасягненні 18 гадоў, урачыста адкрылі сёння на базе Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Прыгожае аэравідэа: вадасховішча Рудзея знялі з дрона
Вадасховішча Рудзея размешчана ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Плошча вадаёма – 3,85 кв. км, максімальная глыбіня – 7,6 м. Берагі пясчаныя, звілістыя, парослыя дрэвамі і хмызнякамі, месцамі забалочаныя. Разліта возера на рацэ Раста – правым прытоку ракі Проня. У летні сезон сюды прыязджаюць выкупацца і пазагараць, спыніцца з палаткамі, а рыбакі любяць тут парыбачыць. Паблізу вадасховішча вёскі Гародня, Слабада, Вялікія і Малыя Ахмінічы. У вадасховішчы Рудзея водзіцца краснапёрка, плотка, лінь, лешч, карась, верхаводка, акунь, ёрш, гусцера і шчупак.
Краснапольскі кірмаш – візітоўка паўднёвага усходу Магілёўшчыны (відэа)
Мясцовыя прадукты – ад рамесных сувеніраў да свойскага харчавання – паказалі ў Краснаполлі на кірмашы сельскія раёны паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці. Усё гэта створана дзякуючы ініцыятывам жыхароў і падтрымцы мясцовых уладаў. ТРК «Магілёў»
На базе 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага палка адкрыўся ваенна-патрыятычны лагер для юныхбабруйчан
Агнявая, страявая, тактычная падрыхтоўкі, знаёмства з побытам вайскоўцаў, майстар-класы з узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай – усё гэта чакае дзяцей і падлеткаў – удзельнікаў ваенна-патрыятычнага лагера «Патрыёт», першая змена якога адкрылася на базе 83-га асобнага інжынерна-аэрадромнага ордэна Чырвонай Зоркі палка.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч правядзе выязны прыём грамадзян 9 ліпеня ў Магілёве
Міністр культуры Анатоль Маркевіч правядзе выязны прыём грамадзян 9 ліпеня ў Магілёве, паведамілі ў Мінкультуры. Прыём пройдзе ў філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Магілёве з 11.00 да 13.00. Запіс вядзецца па тэлефоне: 8 (0222) 62-68-14. БЕЛТА