RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 8, 2020

Каб павіншаваць ветэрана, магілёўскія ратавальнікі падняліся да яго на балкон па пажарнай лесвіцы з букетам руж

Жыхары дамоў па Юбілейным бульвары ў Магілёве сёння расчынялі вокны і выходзілі ў двор, спрабуючы зразумець, што адбываецца. Да аднаго з пад’ездаў падкаціла пажарная машына, да акна падставілі пажарную лесвіцу ...Ні дыму, ні брандспойта, ні трывогі не было.

Леанід Заяц: «Наша задача – памятаць подзвіг бацькоў і дзядоў»

У Магілёве на мемарыяльным комплексе «Лагер смерці» па праспекце Шміта адбылася акцыя памяці «Са слязамі на вачах». Да Вечнага агню былі ўскладзены вянкі і кветкі. Памяць загінулых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 мая галоўнае ўпраўленне юстыцыі і ўпраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 мая галоўнае ўпраўленне юстыцыі і ўпраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня

Парламент прызначыў прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Палата прадстаўнікоў сёння прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што з улікам значнасці прэзідэнцкіх выбараў для краіны дэпутатам трэба будзе сур’ёзная, адказная арганізацыйна-палітычная праца.

Стараннямі маладога вяскоўца вернута з нябыту каля 6 тысяч імёнаў абаронцаў Дняпроўскага рубяжу

Антону Пракапнёву з аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна 26 гадоў. Каля дзесяці з іх ён актыўна займаецца пошукавай працай. Яшчэ ў школе, зацікавіўшыся гісторыяй і краязнаўствам, пачаў збіраць звесткі пра землякоў, якія не вярнуліся з вайны.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 75-годдзем Вялікай Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з 75-годдзем Вялікай Перамогі.

Беларусь адзначае гэтую знамянальную дату ў няпросты час. Аднак нашы сённяшнія складанасці мізарнеюць перад нягодамі і стратамі, што выпалі на долю гераічнага пакалення, якое выратавала свет ад карычневай чумы.