RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 7, 2020

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 мая намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 мая намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

 

Магілёўская мытня пералічыла ў абласны бюджэт Br 50 млн

Першыя вынікі работы ў бягучым годзе падвялі ў мытні. У 1 квартале Магілёўскай мытняй у бюджэт пералічана больш за Br50 млн, паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства.

Як адзначыў першы намеснік начальніка мытні Ігар Ціхенка, гэты паказчык больш чым на 15 % перавысілі лічбы аналагічнага перыяду мінулага года.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў 2020 годзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 155 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2020 годзе», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Новыя экспанаты ваенных часоў з'явіліся ў экспазіцыі музея ў вёсцы Баркі Шклоўскага раёна

Прадметы, сярод якіх аскепкі мін, гранат, снарадаў, асабістыя рэчы салдат, знойдзены падчас пошукавай працы. Цікава, што фарміраванне фонду музея рэчамі ваенных часоў пачалося дастаткова даўно, больш за 10 гадоў таму назад.

У Магілёўскай вобласці далучыліся да рэспубліканскай акцыі памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

У краіне праходзіць акцыя памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. У гэтыя дні жыхары і госці Магілёўскай вобласці наведваюць месцы воінскай славы, каб ускласці кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў, брацкіх магіл і магіл невядомых салдат ва ўсіх кутках краіны.

Ветэран Міхаіл Фельдман – аб службе на Заходнім і Усходнім франтах, хлебных абозах і асабістай трагедыі

Міхаіл Фельдман не сумняваецца: у кожнага чалавека яго пакалення свая вайна. Хтосьці змагаўся на фронце, хтосьці да знямогі працаваў на заводзе, каб забяспечыць войска тэхнікай, хтосьці расціў хлеб. «У адзіночку ворага не адолець. Тое, што мы здолелі аб’яднаць сілы для галоўнай мэты, і стала нашай агульнай перамогай», – лічыць франтавік.

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Татарцы Асіповіцкага раёна адбылося ўскладанне вянкоў да абеліска герояў вайны

Даніна героям Вялікай Айчыннай вайны была аддадзена сёння падчас мітынгу памяці ў пасёлку Татарка Асіповіцкага раёна. Да помніка-скульптуры «Воін і партызанка», а таксама брацкай магілы савецкіх салдат ляглі кветкі і вянкі. Ушанаваць іх памяць прыйшлі прадстаўнікі ўлады, грамадскасць і ваеннаслужачыя 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння з Мар’інай Горкі.

Магілёўскія школьнікі адпраўляюць ветэранам пасылкі

Магілёўская школа ўпершыню праводзіць акцыю «Пасылка для ветэрана». У скрынцы так званы «салдацкі набор» і віншавальнае пісьмо-трохкутнік.

Палац культуры ў Магілёве пакажа серыю online-канцэртаў да Дня Перамогі

Палац культуры вобласці ў Магілёве прапануе жыхарам рэгіёна паглядзець 8 мая серыю online-канцэртаў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.