RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - студзень 19, 2021

Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Ігар Сазонаў: «Заўтра павінна быць лепшым, чым сёння!»

Маючы адбыцца Усебеларускі народны сход – найважнейшы форум у гісторыі беларускага народа, мазгавы штурм, падчас якога трэба будзе вызначыць прынцыповыя кірункі развіцця краіны. Гаварыць і вырашаць ад імя ўсяго народа – не проста давер, але і найвялікшая адказнасць. Таму і да выбару ў рэгіёнах падышлі з асаблівай увагай.

Як пункты Чырвонага Крыжа на Магілёўшчыне дапамагаюць людзям у моцныя маразы

Цёплую дапамогу аказваюць пункты Чырвонага Крыжа. Толькі ў Магілёўскай вобласці за тры дні звярнуліся каля 400 чалавек. Акрамя стацыянарных палатак абагрэву, у вобласці актыўна працуюць мабільныя кропкі. На працягу дня яны мяняюць лакацыі, каб дапамагчы людзям у розных раёнах горада. Валанцёры прапануюць гарачую гарбату, коўдры, цёплыя рэчы, аказваюць неабходную гуманітарную падтрымку.

Штогадовы семінар-практыкум сабраў старшыняў гарвыканкамаў Магілёўскай вобласці

Для старшыняў гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея» стартаваў штогадовы выязны семінар-практыкум, які працягнецца па 21 студзеня. Тэма сёлетняй сустрэчы – «Пабудова эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага кіравання ў сучасных умовах. Дзелавыя камунікацыі і ключавыя кампетэнцыі кіраўніка». Першы дзень праграмы быў прысвечаны пытанням сацыяльнай і грамадска-палітычнай тэматыкі.

Узорны канцэртны хор гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава стаў лаўрэатам 1 ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе

Узорны канцэртны хор Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава пад кіраўніцтвам Вікторыі Віктараўны Галузы чарговы раз даказаў свой высокі прафесіяналізм і харавое майстэрства, стаўшы лаўрэатам 1 ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе харавых калектываў «Спяваем разам».