Вызначаны вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» – найлепшыя аўтары і самыя цікавыя матэрыялы на тэму сям’і. Сярод пераможцаў ёсць і журналісты Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскай вобласці падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал» канфіскавана больш за 70 адзінак зброі. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У вёсцы Доўгі Мох Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі воінаў, паднятых гэтай восенню падчас пошукавай экспедыцыі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны «Сожскі рубеж-2021». Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць па знойдзеным пры ім медалі «За баявыя заслугі».
У Дзень маці ў Магілёве ўшаноўвалі шматдзетных маці рэгіёна. Нагода запрашэння ў аблвыканкам важкая: усе яны ўзнагароджаны ордэнам Маці згодна з указам кіраўніка дзяржавы.
Вядомы матывацыйны трэнер, паралімпіец, прадпрымальнік Аляксей Талай сустрэўся з жыхарамі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Гаворка ішла пра няпросты лёс Аляксея, яго шляхі пераадолення цяжкасцей і дасягненні пастаўленых мэтаў.
Гомель прыняў аматараў бегу з многіх рэгіёнаў краіны, а таксама з Расіі. У абласным цэнтры правялі «Гомельскі паўмарафон», у якім удзельнічала каля трохсот чалавек, якія змагаліся на дыстанцыях 21,1 км і 7 км.
Гала-канцэрт зорак беларускага балета Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца 4 снежня ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.