RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 21, 2021

«Магатэкс» і «Сапатэкс» вырашылі працаваць разам. Відэа

Аб’яднацца, каб разам ўзмацніць пазіцыі на рынку тэкстыльнай вытворчасці. Такі намер маюць магілёўскія прадпрыемствы «Магатэкс» і «Сапатэкс». Гаворка ідзе пра аб’яднанне вытворчых пляцовак. Пачаць працаваць па-новаму плануюць ужо гэтай восенню.

У Крычаве талакой пабудавалі дзіцячую пляцоўку. Відэа

У Крычаве ў прыватным сектары мікразоны «Піянерская», дзе жыве больш за дзве тысячы чалавек, усе разам пабудавалі дзіцячую пляцоўку. Жыхары прынялі ўдзел рублём, фінансава ім дапамагла абласная асацыяцыя дэпутатаў, мясцовыя камунальнікі – працай, а моладзевы парламент – азеляненнем.

Што адбываецца ў бальнічнай «чырвонай зоне»? Відэа

Медыкі звяртаюцца па дапамогу да жыхароў Магілёўскай вобласці і просяць прытрымлівацца строгіх мер прафілактыкі, асноўная з якіх – вакцынацыя. Сюжэт ТРК «Магілёў» – з «чырвонай зоны» адной з бальніц.

Паважаныя жыхары Магілёўшчыны! Запрашаем вас прыняць удзел у абласным суботніку

23 кастрычніка на Магілёўшчыне пройдзе абласны суботнік. Яго галоўная задача – навядзенне парадку на тэрыторыі рэгіёна. Асаблівая ўвага будзе нададзена дварам, скверам, паркам, зонам адпачынку, дзе будзе весціся пасадка дрэў, ачыстка ад смецця і восеньскай лістоты.