У Быхаўскім раёне аднавілі вытворчасць агароднінных кансерваў. Увесну гэтага года на завод прыйшоў беларуска-расейскі інвестар. У прадпрыемства цяпер новая назва - ТАА «Быхаўскі кансервавы завод», але захаваўся вядомы брэнд, а яшчэ калектыў - 180 супрацоўнікаў. За дзевяць месяцаў тут правялі частковую мадэрнізацыю і запусцілі новую марынадную лінію, у продаж паступіла першая прадукцыя.