Сёння, 31 мая, у 16:30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё першай змены ў раённым аздараўленчым лагеры «Каласок». Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Анжэла Бушмялёва, лагер гатовы да прыёму дзяцей у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, штат на летні перыяд укамплектаваны педагогамі, поварамі і іншымі работнікамі.