RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 17, 2023

Анатоль Ісачанка: каб развіваць бізнес - трэба ведаць культуру і традыцыі народа, з якім плануеш супрацоўнічаць

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з сакратаром КПК Цяньцзінь спадаром Чэнь Міньэрам і мэрам горада Цяньцзінь спадаром Чжан Гунам.

Палявыя работы: зводка на 17 мая

У Магілёўскай вобласці актыўна вядзецца вяснаўспашка. Як паведамілі ў аддзеле інтэнсіфікацыі раслінаводства, на ўчарашні дзень гэтыя работы ўжо праведзены амаль на 140 тысячах гектараў. Працягваецца падрыхтоўка глебы пад яравую сяўбу. На плошчы 113 тысяч гектараў унесены фосфарныя ўгнаенні, на 308 тысячах гектараў — калійныя.

Моладзь Бабруйска прыняла ўдзел у бізнес-сустрэчы «PROБізнес»

Ад ідэі да першага прыбытку. Аб цярністым шляху да поспеху з навучэнскай моладдзю гаварылі на бізнес-сустрэчы ў Цэнтры прыцягнення Igrow ЦБУ №624 ААТ «Белаграпрамбанк».

Турыстычныя магчымасці Магілёўшчыны прэзентавалі ў Кітаі

Другі дзень знаходжання дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў горадзе Цяньцзінь пачаўся з правядзення круглага стала з прэзентацыяй «Турыстычных магчымасцей Магілёўскай вобласці». Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Вадзім Брэжазінскі, сустрэча прайшла ў культурным цэнтры новага раёна Біньхай горада Цяньцзінь.

Анатоль Ісачанка прыняў удзел у адкрыцці бізнес-форуму ў Кітаі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел у адкрыцці бізнес-форуму «Цяньцзінь - вароты ў Кітай». Урачыстая цырымонія адбылася ў рамках Тыдня Магілёўскай вобласці ў горадзе Цяньцзінь. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Юрый Сянько і намеснік мэра горада Цяньцзінь Ян Бін, прадстаўнікі бізнес-дэлегацыі Прыдняпроўскага краю і дзелавых колаў Кітая.

Пленэр па дрэве, фестываль аўтарскай песні і паэзіі - Касцюковіцкі раён запрашае гасцей

Майстры разьбы па дрэве з Касцюковіцкага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Горацкага, Мсціслаўскага раёнаў бяруць удзел у рэгіянальным пленэры драўляных скульптур «Драўляная прыгажосць», што разгарнуўся на тэрыторыі раённага Дома рамёстваў у Касцюковічах.

Гарачая лінія па пытаннях часовай занятасці моладзі пройдзе ў Магілёве

Гарачая лінія па пытаннях часовай занятасці моладзі пройдзе ў Магілёве 18 мая. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

У Магілёве галіновы прафсаюз акажа дапамогу работнікам прадпрыемства таварыства інвалідаў

У Магілёве галіновы прафсаюз акажа дапамогу работнікам прадпрыемства таварыства інвалідаў. Выплаты атрымаюць некалькі дзясяткаў чалавек, расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

Зборка рухавіка, фігурнае кіраванне трактарам - у БДСГА пройдзе фестываль прафмайстэрства

У сёлетнім фестывалі прафесійнага майстэрства «АкадэміяПрофі2023» за званне лепшых будуць спаборнічаць навучэнцы васьмі аграрна-тэхнічных каледжаў з Клічава, Крычава, Клімавічаў, Пінска, Лепеля Гарадка, Мар'інай Горкі, горада Высокае, а таксама Пінскага дзяржаўнага індустрыі.