Спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека з 9 па 13 снежня наведаюць пяць раёнаў Магілёўскай вобласці. У плане работы выязной брыгады - кансультацыі і дыягностыка пацыентаў, якія правядуць тэрапеўт, неўролаг, эндакрынолаг і ўрач УЗВ-дыягностыкі.