Абласны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стартаваў у Магілёве дабрачынным паказам. Па традыцыі, з гэтай нагоды, у тэатры лялек сабраліся больш за сто выхаванцаў карэкцыйна-развіваючых цэнтраў, іх бацькі і выхавальнікі. Спонсары падрыхтавалі для асаблівых дзяцей падарункі. А артысты падарылі шмат эмоцый і добры настрой.