Пасяджэнне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за 2023 год правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у ім прынялі намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Андрэй Картун, інспектар па Магілёўскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця Апарату Савета міністраў Дзяніс Сінельнікаў, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.