На месцы гераічнай абароны Магілёва, увекавечаным Канстанцінам Сіманавым у нарысе «Гарачы дзень» і трылогіі «Жывыя і мёртвыя» - Буйніцкім полі - у чатыры раніцы было ажыўлена. Сюды, на абласную патрыятычную акцыю "Звон смутку", прысвечаную Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, з'ехаліся магіляўчане і жыхары навакольных вёсак — з кветкамі, партрэтамі герояў-пераможцаў.