RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 6, 2024

Асветнік, арцыпастыр, багаслоў, дыпламат. Памяць свяціцеля Георгія Каніскага ўшанавалі ў Магілёве

Памяць Георгія Каніскага ўшанавалі малебнам у Магілёве. Набажэнства з нагоды кананізацыі прайшло ля помніка свяціцелю з удзелам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Пазачарговая шостая сесія абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 12 жніўня

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З, склікаецца пазачарговая шостая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Паседжанне пройдзе 12 жніўня ў 13.30 у Магілёўскім аблвыканкаме (каб.245).

Прамую тэлефонную лінію 10 жніўня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 10 жніўня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
 

Лепшы ў раёне, першы ў рэгіёне. Камбайнёра-пяцітысячніка ўшаноўвалі ў Магілёўскай вобласці

Мяжа ў 5 тыс. т намалоту першым у Магілёўскай вобласці перасягнуў камбайнер Сяргей Май з ЗАТ «Сервалюкс Агра».