RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - жнівень 28, 2024

Новая школа №24 рыхтуецца да адкрыцця ў Магілёве

Новы навучальны год у школах Магілёўскай вобласці пачнуць 116 тыс. дзяцей, з іх 12 тыс. - першаклашкі. Усе школы атрымалі пашпарты гатоўнасці. Рыхтуецца адчыніць свае дзверы вучням і школа №24 у Магілёве.

Інтэрнат Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа прызнаны адным з лепшых у Беларусі

У Беларусі выбралі лепшы інтэрнат сярод каледжаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Алег Дзьячэнка: У сістэме адукацыі неабходна пазбавіцца ад залішняй бюракратызацыі ўсіх працэсаў

Любая нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы дае нам вялікія магчымасці для назіранняў і супастаўленняў, роздумаў і высноў. Не з'явілася выключэннем і Рэспубліканская педагагічная рада, якая адбылася ў Палацы Рэспублікі.

Аграрыі Магілёўшчыны намалацілі 770,5 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыі Магілёўскай вобласці па стану на раніцу 28 жніўня ўбралі 321,4 тыс. га, намалочана 770,5 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса), пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Свята для дзяцей з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу зладзілі ў Магілёве

Партфель першакласніку, наведванне атракцыёнаў у Магілёве і экскурсія на цеплаходзе па Дняпры. Дабрачынную акцыю для дзяцей з дамоў сямейнага тыпу арганізавала Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Акцыя «У школу з радасцю» стала традыцыйнай і праводзіцца ў пачатку новага навучальнага года.

У Магілёўскай вобласці на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года выдзелена больш як Br5,4 млн. дапамогі

У Магілёўскай вобласці на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года выдзелена больш як Br5,4 млн. рознага віду дапамогі. Яна аказана звыш 18,9 тыс. сем'ям, у якіх выхоўваюцца больш як 35,7 тыс. дзяцей, паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава.