Некаторыя гаспадаркі ўжо пачалі нарыхтоўваць сянаж з палосных пасеваў, якія падаспелі. Аграномы ў больш спакойным рэжыме будуюць графікі агратэхнічных аперацый, каб пасевы выраслі ў шчодры ўраджай. Халоднае надвор'е паставіла на паўзу і хімпраполку – для ўнясення гербіцыдаў пакуль нізкія тэмпературы. З-за холаду і ўсходаў давядзецца чакаць даўжэй.