Некаторыя гаспадаркі ўжо пачалі нарыхтоўваць сянаж з палосных пасеваў, якія падаспелі. Аграномы ў больш спакойным рэжыме будуюць графікі агратэхнічных аперацый, каб пасевы выраслі ў шчодры ўраджай. Халоднае надвор'е паставіла на паўзу і хімпраполку – для ўнясення гербіцыдаў пакуль нізкія тэмпературы. З-за холаду і ўсходаў давядзецца чакаць даўжэй. Але земляробы не сядзяць склаўшы рукі.
Пракаментавала аператыўную зводку на 13 мая начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі аблсельгасхарча Лілія Гулінская:
– Высеяны сельскагаспадарчыя культуры на 86% плошчаў. Справіліся гаспадаркі вобласці з пасадкай бульбы. Працягваем сеяць грэчку, проса, сою. Ужо пасеялі 63% агароднінных культур.
Пасеяна больш за 116 тысяч гектараў кукурузы – гэта 77% ад запланаванага. Бліжэй за ўсіх да завяршэння два раёны: 97% кукурузных плантацый засеялі ў Краснапольскім і 92% – у Горацкім. Астатнія раёны таксама блізкія да фінішнай прамой кукурузнай сяўбы. І толькі асіповіцкія земляробы адстаюць – там засеяна толькі 48% да задання.
Для агранамічных службаў гаспадарак наступіў, умоўна кажучы, рэжым перадышкі. Многія гаспадаркі выкарыстоўваюць гэты час з карысцю – працягваюць вясновворку, сеюць аднагадовую і шматгадовую траву, займаюцца перазалужэннем пашавых угоддзяў. Напрыклад, у Бабруйскім раёне аднагадовая трава ўжо пасеяна на 120% запланаваных плошчаў, у Быхаўскім план перавыканалі на 21%, у Крычаўскім – на 13, у Асіповіцкім – на 12, а ў Клімавіцкім – на 73%. Усяго ў вобласці вяснапашка праведзена на плошчы 116,8 тысячы гектараў, што складае 114% да задання.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.08.2025 - 12:59
Аўтапаркоўкі і панарамныя ліфты: над чым працуюць на прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш»
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
28.07.2025 - 19:54
Дэлегацыя з Кітая з працоўным візітам наведвае Магілёўскую вобласць