Калектыў магілёўскіх ліфтабудаўнікоў у 2025 годзе папоўніць амаль сотня навічкоў. Некаторыя хлопцы пачнуць працу з 1 жніўня. А тыя, хто вырашыў узяцца за працу на месяц раней, акрамя сямі базавых велічынь аднаразовай дапамогі згодна з калдагаворам атрымліваюць дадатковыя 15. Многія карыстаюцца такой магчымасцю — са студзеня па чэрвень на завод ужо прыйшла палова выпускнікоў. У дапамогу ім матэрыяльнае стымуляванне, інстытут настаўніцтва, медыцынскае страхаванне. Але ў топе метадаў падтрымкі, вядома, камфортныя жыллёвыя ўмовы.