У Магілёве з 1 жніўня пачне работу школьны базар, дзе будзе прадстаўлены шырокі асартымент тавараў для падрыхтоўкі да навучальнага года пераважна айчыннай вытворчасці. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Савіцкая.