RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 18, 2025

Дата

«Ёсць тэхніка і ўсё неабходнае». У Магілёўскім раёне рыхтуюцца ўбіраць палеглыя пасевы

Сёлета аграрыям Магілёўскай вобласці надвор'е дабавіла работы: стыхія ўчапіла ўраджайныя палі - месцамі на іх утварылася палегліца.

Ва ўборачнай кампаніі на Магілёўшчыне будзе задзейнічана больш за тысячу камбайнаў

Больш за тысячу камбайнаў будуць задзейнічаны падчас уборкі ўраджаю ў Магілёўскай вобласці. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ланкуць па выніках селектарнай нарады з Прэзідэнтам па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года.

«Нельга, каб уборачная праходзіла ў нядбайным рэжыме». Вось якія пытанні абазначыў перад аграрыямі Аляксандр Лукашэнка

Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу 18 ліпеня на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі.

Руплівы гаспадар, каб не страціць ураджай, не прапускае ні адну хвіліну — дырэктар клімавіцкага хлебазавода

Цяперашняя ўборачная кампанія ўскладняецца аб'ектыўнымі фактарамі - няпростымі ўмовамі надвор'я. Але тыя, хто задзейнічаны на найважнейшым этапе сельскагаспадарчых работ, перакананы - будзем з ураджаем, калі падыходзіць да справы грунтоўна і па-гаспадарску, нягледзячы на дажджы.

Мехатрады, прыцягненне людзей і тэхнікі з горада. Анатоль Ісачанка аб асаблівасцях уборачнай у Магілёўскай вобласці

Фарміраванне мехатрадаў, прыцягненне людзей і тэхнікі з абласнога цэнтра, перакідка камбайнаў пры неабходнасці - старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года далажыў кіраўніку дзяржавы аб палявых работах у рэгіёне.

Маладыя хлопцы прыбылі на магілёўскую зямлю ў 1941 годзе і засталіся тут назаўжды

У Быхаўскім раёне завяршылася Міжнародная пошукавая экспедыцыя «Дняпроўскі рубеж-2025». Разам з клубам «ВІККРУ», 52-м спецбатальёнам Міністэрства абароны Беларусі ў раскопках упершыню бралі ўдзел два атрады з Казахстана.

Выстава «Іншыя» ў Магілёве. Як асаблівыя дзеці паказваюць свет праз мастацтва

Іншымі вачыма паглядзець на жыццё. Выстава творчых работ асаблівых дзяцей «Іншыя» адкрылася ў Магілёве. Гэта магчымасць сутыкнуцца з іншай ментальнасцю і яшчэ раз адзначыць для сябе шматграннасць свету.

На Магілёўшчыне кааператары закупляюць у насельніцтва плодаагароднінную і дзікарослую прадукцыю

У Магілёўскай вобласці ідзе закупка ў насельніцтва садавінагароднінай і дзікарослай прадукцыі: прадпрыемствы спажыўкааперацыі задзейнічалі для гэтага 122 нарыхтоўчыя пункты, 746 гандлёвых аб'ектаў, 152 нарыхтоўшчыкі. Але сёлета па лясных дарах ёсць нюансы.

У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі

Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі. Жыццё ў абласным цэнтры ўжо наладжана, усе крытычныя пытанні зачыненыя. Працягваюцца работы на дваровых тэрыторыях, вывозяцца і утылізуюцца рэшткі драўніны. Маладзёжны працоўны дэсант у складзе больш як 100 чалавек працаваў сёння на адных з гарадскіх могілак.

Ад завалаў - да новых высадак дрэў: у Магілёве абмеркавалі пытанні ўборкі і аднаўлення лясоў

Ачыстка бураломаў, нарыхтоўка і вываз драўніны, а таксама стварэнне новых лясоў. Гэтыя пытанні абмяркоўваюць на Магілёўшчыне. У рэгіёне з працоўным візітам міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік. Ад апошняга ўраганнага ветру найбольш пацярпелі менавіта лясы ў Магілёўскай вобласці.