32-я міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адбудзецца ў Мінску з 12 па 16 сакавіка. Традыцыйна беларускія і замежныя выдавецтвы прадставяць навінкі і папулярныя кнігі. Наведвальнікі змогуць не толькі паўдзельнічаць у насычанай дзелавой і культурнай праграме, азнаёміцца з дасягненнямі кніжнай галіны, але і папоўніць асабістую бібліятэку. Удзел у міжнароднай выставе прыме і Магілёўская вобласць.
Фарміраванне Урада - гэта не проста кадравыя рашэнні, а стратэгічны курс на ўмацаванне эканомікі, сацыяльнай стабільнасці і тэхналагічнага развіцця краіны. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка.
Беларускі Марта Гетманава, Вікторыя Радзькова і Ганна Пірская заваявалі медалі чэмпіянату Еўропы па барацьбе сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, які праходзіць у сталіцы Албаніі Тыране.
Магілёўская вобласць і Прыморскі край (РФ) будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Адпаведнае пагадненне было падпісана 11 сакавіка паміж галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і Міністэрствам аховы здароўя Прыморскага краю.
З 1 па 2 красавіка на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек адбудуцца гастролі Пензенскага тэатра юнага гледача. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
На сцэне тэатра можна будзе паглядзець спектаклі: «Дзень нараджэнне ката Леапольда» (6+) і «Кіжаватаў (Старонкі гісторыі)» (12+).
Учора ў Мінску кіраўнік Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка сустрэўся з дэлегацыяй буйнога далёкаўсходняга рэгіёну на чале з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам.
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне асаблівая ўвага нададзена мемарыялам і месцам воінскіх пахаванняў. Гэтыя тэрыторыі актыўна добраўпарадкоўваюць, рамонт аб'ектаў стане значным укладам у захаванне гістарычнай памяці.
У Бабруйску поўным ходам ідзе пераўтварэнне аднаго са знакавых месцаў у горадзе - плошчы Перамогі.
12 сакавіка ў беларускай сталіцы адкрыецца XXXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Мерапрыемства дасць магчымасць азнаёміцца з літаратурай двух дзясяткаў краін.
XXXII адкрыты традыцыйны турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава пройдзе ў Магілёве з 12 па 15 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец».
У 2025 годзе земляробам вобласці неабходна сабраць 1,3 млн т збожжа, 100 тыс. т алейнага семя рапсу, накапаць паўмільёна т цукровых буракоў, нарыхтаваць па 2,5 млн т сенажу і сіласу, каб зрабіць прарыў у вытворчасці малака.
У Магілёўскай вобласці пройдзе акцыя «Наша Канстытуцыя». Ініцыятыва абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў прымеркавана да гадавіны Асноўнага закону краіны.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Мемарыял памяці нявінна забітых у гады Вялікай Айчыннай вайны плануюць устанавіць у абласным цэнтры ў раёне Казіміраўскага лесу. Пра гэта распавёў гісторык і кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды 30 жанчынам з розных сфер дзейнасці і рэгіёнаў краіны. Урачыстая цырымонія, па традыцыі прымеркаваная да свята 8 Сакавіка, адбылася 10 сакавіка ў Палацы Незалежнасці.
У міжнародных календарах вясной у многіх відаў спорту сусветныя кубкавыя серыі, дзе беларусы задаюць тон. На мінулым тыдні на першым этапе Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў жаночым сегменце адразу дзве нашы спартсменкі змаглі дабрацца да медальнага подыума. Прычым гэтыя прозвішчы ўпершыню гучна заявілі аб сабе.
Закупляюць сучаснае абсталяванне, тэсціруюць новы від прадукцыі і актыўна ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні горада. Флагман тэкстыльшчыкаў Беларусі - Магілёўская «Стужка» пачынае сваю вясну ініцыятыўна.