Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верасня на 12,6 працэнта - з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.
Пералік профільных класаў у школах Беларусі ў новым навучальным годзе пашырыцца. Аб гэтым паведаміў у Віцебску міністр адукацыі Ігар Карпенка на абласной педагагічнай канферэнцыі.
Гарадское свята «Шчырае сэрца» адбудзецца 5 верасня, у Міжнародны дзень дабрачыннасці, у скверы 40-годдзя Перамогі Магілёва. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
Студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 6 верасня прывязе ў Магілёў праект «Музычная спадчына Радзімы», прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава і Года малой радзімы.
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня з 11.00 да 17.00 перакрыюць рух транспарту ў сувязі з правядзеннем агульнагарадскога свята «Рабі, выдумляй, спрабуй!», прысвечанага Дню ведаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.