RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Анатоль Ісачанка правядзе 22 лістапада ў Чэрыкаве выязны прыём грамадзян

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 22 лістапада выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Прыём будзе праводзіцца ў Чэрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце з 9.00.

У Беларусі будзе павышана сацыяльная абароненасць ветэранаў і пацярпелых ад войн асоб

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада падпісаў закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Дакумент прыняты ў мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці ветэранаў і пацярпелых ад войн асоб.

Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квэсце «Гэта ўсё маё роднае» ў Бабруйску

Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квэсце «Гэта ўсё маё роднае» ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка.

У Магілёўскай вобласці сфарміравана 26 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта

Тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта былі ўтвораны на сумесных пасяджэннях мясцовых выканаўчых камітэтаў і прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У Магілёўскай вобласці створана 26 тэрытарыяльных камісій, сярод якіх адна абласная, 21 раённая, па дзве тэрытарыяльныя камісіі ў Магілёве і Бабруйску.

Алег Дзьячэнка: прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, без усялякага сумнення, будуць свабоднымі і дэмакратычнымі

У Беларусі стартавала электаральная кампанія. Дэпутаты Парламента вызначылі на 26 студзеня 2025 года дату прэзідэнцкіх выбараў, а ЦВК Беларусі зарэгістравала 7 ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Анжэла Жылінская заваявала серабро на чэмпіянаце свету па самба ў Астане

Беларуска Анжэла Жылінская выйграла сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету па самба ў Астане, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

У Магілёве навабранцы ўнутраных войскаў МУС прынялі прысягу

Удзельнікаў і гасцей урачыстага рытуалу прыняцця Ваеннай прысягі новым папаўненнем 9 лістапада, прымала 5 асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС у Магілёве.

Ганна Лукашэнка: «Марафон адзінства» едзе ў Магілёўскую вобласць. Спачатку Бабруйск, затым - Магілёў

15-16 лістапада рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» пройдзе ў Бабруйску, а 22-23 лістапада - у Магілёве. Аб гэтым журналістам расказала кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі Ганна Лукашэнка. Паводле яе слоў, арганізатары прыкладуць максімум намаганняў, каб кожны, хто прыйдзе на канцэрт у гэтых гарадах, застаўся задаволеным. Дарэчы, у Бабруйску таксама запланаваны ўдзел у шоу аднаго вядомага дуэта - выхадцаў з Бабруйска. Іх імёны пакуль не раскрываюцца.

Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі сталі пераможцамі турніру ў Магілёве

У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся турнір з удзелам беларускіх і расійскіх гандбалістаў.

У Магілёве замянілі амаль 26 км цеплавых сетак

У Магілёве да гэтага асенне-зімовага перыяду замянілі амаль 26 км цеплавых сетак. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара - галоўны інжынер Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Леанід Раманенка.