RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Алена Афанасьева: важна уніфікаваць заканадаўства для росту дабрабыту насельніцтва Саюзнай дзяржавы

Стаіць задача забяспечыць дабрабыт насельніцтва Саюзнай дзяржавы, а не асобна народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым журналістам заявіла старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева падчас круглага стала ў праграме фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.

Валерый Малашка: гатоўнасць грамадства прымаць людзей з асаблівасцямі развіцця робіць нас больш цывілізаваным

Гатоўнасць грамадства прымаць людзей з асаблівасцямі развіцця робіць нас больш цывілізаванымі. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся член Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Валерый Малашка на фестывалі творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.

Праект для моцных духам людзей. Парламентарый СД аб фестывалі творчасці інвалідаў у Магілёве

У людзей з асаблівымі патрэбамі ёсць такая сіла духу, якую не заўсёды сустрэнеш у абсалютна здаровага чалавека. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя Алена Афанасьева на адкрыцці фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве.

Выставы «Суверэнная Беларусь» і «Беларусь. Узлёт» прадставяць у рамках «Марафона адзінства» ў Бабруйску

Падчас рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон Адзінства» ў Бабруйску 15 і 16 лістапада будуць працаваць дзве унікальныя выставы Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Пра гэта расказала генеральны дырэктар агенцтва Ірына Акуловіч. Адна называецца «Беларусь. Узлёт», а другая – «Суверэнная Беларусь».

Дадатковыя аўтобусныя маршруты арганізуюць у сувязі са святам «Дажынкі -2024» у Клімавічах

Для дастаўкі гасцей на свята «Дажынкі -2024» у Клімавічах 16 лістапада 2024 года ўводзяцца дадатковыя маршруты:

«АВ Бабруйск – АС Быхаў – АС Слаўгарад – АС Чэрыкаў – АС Крычаў – АС Клімавічы»

Дырэктар ААТ «Кампанія «МагНат»: будзем адзіныя - зберажом усё, што ў нас ёсць

Сёння ўсё больш выразна гучаць пасылы грамадства на кансалідацыю ў краіне. Гэта датычыцца і маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Усведамляючы факт, што стабільнасць і бяспека ў дзяржаве можа захаваць толькі дзеючы Прэзідэнт, два кандыдаты на гэту высокую пасаду адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў электаральнай кампаніі.

Навагоднюю казку рыхтуе для гледачоў Магілёўскі абласны драмтэатр

У Магілёўскім тэатры драмы пачаліся рэпетыцыі навагодняй пастаноўкі «Іван Царэвіч і Шэры воўк». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Баскетбалісты «Барысфена» дагналі «Гродна-93» у чэмпіянаце Беларусі

Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» адолелі «Гродна-93» у гасцявым паядынку чэмпіянату Беларусі.

Сустрэча двух фаварытаў атрымалася на рэдкасць напружанай, і толькі ў самым канцы госці вырвалі перамогу з перавагай у адно ачко - 71:70. Пасля дзесяці праведзеных сустрэч у «Гродна-93» і «Барысфена» па 17 ачкоў.

Адборы на конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску» пройдуць Магілёве 10 снежня

Адборачныя туры да XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і ХXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», якія пройдуць падчас XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», стартуюць у Мінскай вобласці 20 лістапада.