Выстава-кірмаш «Млын ураджаю», прымеркаваная да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022», працавала 15 кастрычніка ў Слаўгарадзе. Яе ўдзельнікамі сталі суб’екты гаспадарання з усяго рэгіёна. У шырокім асартыменце была прадстаўлена прадукцыя грамадскага харчавання, кулінарныя і кандытарскія вырабы, харчовыя і нехарчовыя тавары. На працягу дня на кожнай з пляцовак настрой уздымалі творчыя калектывы. Таксама на вуліцах горада працавалі выставы сельскагаспадарчай тэхнікі, спецтэхнікі МНС, тэматычныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі, спорту рэгіёна.