RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Сур’ёзныя траўмы пры эвакуацыі з палаючага дома атрымаў жыхар Бялыніцкага раёна

Тры пажары ў Горацкім, Бялыніцкім і Клімавіцкім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагаюць пажылым людзям

У складаных эпідэмічных умовах у зоне асаблівай рызыкі аказаліся людзі старэйшага ўзросту. Ім дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа.

Магілёўская вобласць – у спісе горадабудаўнічых праектаў на распрацоўку ў 2021 годзе

Савет Міністраў зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2021 годзе. Адпаведную пастанову ад 16 лістапада 2020 года №649 афіцыйна апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік увайшлі 24 горадабудаўнічыя праекты. Для Магілёўскай вобласці –тры.

У Мсціславе адкрылі нанова пабудаваную гарадскую лазню

Новенькая –невялікая, але ўтульная і сучасная –гарадская лазня адкрылася ў Мсціславе. Будынак узвялі з нуля ў рэкордна кароткія тэрміны – за восень – сіламі Клімавіцкай ПМК № 256. Грошы на будаўніцтва выдзеліў абласны бюджэт. Аб’ект для горада значны. З пытаннем, калі ім вернуць грамадскую лазню, жыхары Мсціслава не раз звярталіся ў райвыканкам.

Тыдзень добрых спраў і пытанні на кемлівасць –Магілёўскі інстытут МУС правёў анлайн-конкурс

Магілёўскі інстытут МУС правёў анлайн-конкурс «#Элементарна_Ватсан». Яго ўдзельнікамі сталі каля 300 школьнікаў з усёй рэспублікі. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік установы адукацыі Марына Грамыка.

У Мсціславе пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі раённую паліклініку

Раённую паліклініку адкрылі сёння ў Мсціславе пасля маштабнай рэканструкцыі. Падзея для жыхароў горада і раёна значная, бо яе чакалі 3 гады. Будынак, узведзены ў 1984 годзе, у снежні 2017-га быў прызнаны аварыйным. Цяпер ад яго, ранейшага, засталіся толькі сцены.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці паказваюць на стабілізацыю ва ўсіх сферах народна-гаспадарчага комплексу – Леанід Заяц

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці паказваюць на стабілізацыю ва ўсіх сферах народна-гаспадарчага комплексу. На гэта звярнуў увагу кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, адкрываючы сёння пасяджэнне аблвыканкама.

Чатыры прадпрыемствы Магілёўскай вобласці сталі лаўрэатамі конкурсу «Найлепшы экспарцёр»

У Магілёве сёння прайшла цырымонія ўзнагароджання прадпрыемстваў вобласці – лаўрэатаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр» 2019 года, які праводзіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з рознымі міністэрствамі, канцэрнамі, аблвыканкамамі, Нацыянальнай акадэміяй навук, Паркам высокіх тэхналогій, беларускай таварнай біржай і іншымі структурамі, як перадае карэспандэнт сайта.

Прамую тэлефонную лінію 21 лістапада правядзе кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 21 лістапада правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Выпуск 13.11.2020

Беларуская