У «Алімпійцы» 17 кастрычніка прайшоў II адкрыты турнір па паўэрліфтынгу ў трохбор’і і жыме штангі лежачы ў праграме адкрытага чэмпіянату г. Магілёва, прысвечанага 15-годдзю з дня адкрыцця спартыўнага комплексу. Удзел у спаборніцтвах прыняло больш за 50 спартсменаў з Магілёва, Шклова, Віцебска, Оршы, Горак, Бялыніч. Прызы і сувеніры пераможцам і прызёрам спаборніцтваў былі прадастаўлены сацыяльна-культурным грамадскім аб’яднаннем «Спадчына».