RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Гарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 17 кастрычніка

Гарадскі суботнік абвешчаны ў абласным цэнтры 17 кастрычніка. Работы пройдуць у парку Падміколле, дзе жыхары Магілёва высадзяць дрэвы, як паведамілі ў гарвыканкаме.

Жыццё на вёсцы, армія па кантракце і грантавая падтрымка – маладзёжную палітыку абмеркавалі ў Магілёве

Жыццё на вёсцы, армія па кантракце, грантавая падтрымка ініцыятыў і стартапаў моладзі – гэта толькі невялікая частка пытанняў, якія абмеркавалі сёння падчас працы дыялогавай пляцоўкі «Маладзёжная дзяржаўная палітыка – погляд у будучыню» ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

Канстытуцыйнае рэфармаванне і партыйнае будаўніцтва – тэма дыялогавай пляцоўкі ў Бабруйску

За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.  

Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе праектаў «Yes, you!»

Цэнтр гарадскіх ініцыятыў запрашае моладзь Магілёва і вобласці ад 14 да 35 гадоў прыняць удзел у конкурсе праектаў «Yes, you!», які пройдзе ў кастрычніку–лістападзе.

Ініцыятывы могуць быць звязаныя з наступнымі напрамкамі:

•        Медыя

•        Культура

Больш за 200 хлопцаў прынялі ўдзел у абласной «Шкаліядзе»

Больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 раёнаў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэгіянальнай «Шкаліядзе». Гэта спаборніцтвы сярод школьнікаў 5–6 класаў. Яны праходзяць пад эгідай Федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да канца года

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да 31 снежня. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 кастрычніка 2020 года № 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр з’явіцца на вуліцы Бялінскага ў Магілёве

Шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр плануюцьпабудаваць на вуліцы Бялінскага ў Магілёве. Яшчэ ў красавіку 2019 года праект вынеслі на грамадскае абмеркаванне.

Сёлета плануецца пачаць першы этап – знос прыватнага сектара. Поўная рэалізацыя праекта чакаецца да 2022 года.

Магілёўскі дзяржуніверсітэт імя А. А. Куляшова адзначыў Дзень нараджэння

Адной са старэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці – МДУ імя А. А. Куляшова – 107 гадоў. У гонар гэтага ў навучальнай установе прайшоў Тыдзень ВНУ.

Месячнік «Чалавек з белым кіем» стартаваў у Магілёўскай вобласці

У календары ёсць дзве даты: 15 кастрычніка (Дзень белага кія) і 13 лістапада (Дзень сляпых). У гэты перыяд традыцыйна праводзіцца акцыя «Чалавек з белым кіем». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».

Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе – Ігар Каско

Выкарыстанне дзяцей у розных формах пратэстаў супярэчыць чалавечай прыродзе. Такое меркаванне выказаў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ігар Каско.