Чысты прыбытак прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» за пяць месяцаў бягучага года склаў 958 тысяч рублёў, што вышэй за адпаведны перыяд 2021-га ў 49 разоў. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі холдынгу.

– Асноўны рынак для нас – Расійская Федэрацыя, – адзначае выканальнік абавязкаў намесніка генеральнага дырэктара ККХ «Бабруйскаграмаш» па тэхнічных пытаннях Дзмітрый Шостак. – Нарошчваем туды пастаўкі. Другі па значнасці – Казахстан, стратэгічна важны партнёр з сумеснымі вытворчасцямі на яго тэрыторыі. Стараемся актывізаваць і вывесці на новы ўзровень супрацоўніцтва з Узбекістанам. Працягваем партнёрства з Малдовай, Грузіяй, Арменіяй, Азербайджанам, Кыргызстанам, Туркменістанам, Таджыкістанам.

За студзень-май рэнтабельнасць продажаў «Бабруйскаграмаша» склала 8 працэнтаў. Рэнтабельнасць павялічылася на чатыры працэнтныя пункты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У адміністрацыі заяўляюць: прадукцыя холдынгу запатрабаваная. Складскіх рэшткаў няма, уся тэхніка зроблена пад кліента, прадпрыемства працуе па 100-працэнтнай перадаплаце.





Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 09:29
24.10.2025 - 11:46
Рост вытворчасці малака забяспечылі 74 арганізацыі Магілёўскай вобласці
21.10.2025 - 17:19
У Беларусі пачалі стварэнне адзінай сістэмы аплаты праезду ў транспарце
17.10.2025 - 18:07
16.10.2025 - 19:15