RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Інклюзіўнае свята ўраджаю пройдзе ў Клічаве 10 кастрычніка

Рэгіянальнае інклюзіўнае свята ўраджаю «Багач» пройдзе ў Клічаве 10 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клічаўскага райвыканкама.

У Крычаве пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены корпус цэнтральнай раённай бальніцы

У Крычаве пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены корпус цэнтральнай раённай бальніцы. Тут ёсць сучасны кабінет камп’ютарнай тамаграфіі, неўралагічнае, а галоўнае – радзільнае аддзяленне. Усё гэта – своеасаблівы падарунак да Дня горада.

У Беларусі ўвялі новы стандарт на паслугі гасцініц

З сённяшняга дня ўступіў у сілу новы стандарт на паслугі гасцініц, як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Святкаванне 180-годдзя з дня заснавання БДСГА адбудзецца 2 кастрычніка

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 180-годдзю з дня заснавання Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі, адбудуцца 2 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ВНУ.

Магілёўскі абласны камітэт БРСМ арганізаваў працу гарачай лініі для пажылых людзей

Магілёўскі абласны камітэт БРСМ арганізаваў працу гарачай тэлефоннай лініі для пажылых людзей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме.

Жыхароў Быхаўскага раёна запрашаюць паўдзельнічаць у распрацоўцы лагатыпа на тэму ЗЛЖ

Жыхароў Быхаўскага раёна запрашаюць паўдзельнічаць у распрацоўцы лагатыпа на тэму ЗЛЖ. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.

У Беларусі зацверджаны нарматывы кошту 1 кв. м жылля

У Беларусі ўстаноўлены нарматывы гранічнага кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання шматкватэрных жылых дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 47 ад 20 жніўня, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цукровыя буракі ў Магілёўскай вобласці ўбраныя з 35% займаемых імі плошчаў

Паводле даных на раніцу 1 кастрычніка, цукровыя буракі прыбраныя з 3,1 тыс. га. Сабрана 125 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 395 ц/га, у Горацкім раёне–525 ц/га. Цукрыстасць склала 15,9%. Працягваецца іх вывазка на бураковыя пункты і продаж у кошт дзяржзаказу.

Стратэгію развіцця і тактыку планавання ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе абмеркавалі ў Магілёве

На базе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» адбылося пасяджэнне абласнога Савета і семінар-нарада дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па тэме «Стратэгія і тактыка развіцця планавання устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе».

Гарадскі дыялог аб праблемах развіцця адукацыі адбудзецца ў Магілёве 7 кастрычніка

Гарадскі дыялог аб праблемах развіцця адукацыі адбудзецца ў Магілёве 7 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Палілог адкрые новы сезон серыі дыскусій па актуальных пытаннях, якія хвалююць жыхароў абласнога цэнтра.