Беларускія аграрыі нарыхтавалі 231,9 тыс. т сіласу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле звестак на 21 чэрвеня, у Віцебскай вобласці першы ўкос праведзены на 45,5% запланаваных плошчаў, Гомельскай – 93,1%, Гродзенскай – 81,6%, Мінскай –- 90,1%, Магілёўскай – 78,6%. У Брэсцкай вобласці план па першым укосе траў выкананы.
Травы прыбраныя з 949,7 тыс. га, што складае 71,4% да скошанага. Нарыхтавана 132,8 тыс. т. сена (13,9% да плана), 5 млн. 630 тыс. т. сенажу (41,9%) і 231,9 тыс. т. сіласу (1,21%).
Усяго сёлета плануецца атрымаць 9,6 млн. т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 17,7% ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн. т., сенажу – 13,2 млн. т. (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку – 1 млн. т.), сена – 955,2 тыс. т.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.10.2025 - 09:46
Як Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод выходзіць з санацыі і падвойвае аб'ёмы вытворчасці
01.10.2025 - 11:00
У Беларусі змяняюцца падыходы да налічэння і пераразліку платы за жыллёва-камунальныя паслугі
29.09.2025 - 16:25
Тавараабарот паміж Магілёўскай і Тульскай абласцямі вырас у 3,4 раза
26.09.2025 - 14:55
Вялікія сельгаскірмашы запланаваны ў Магілёве 11-12 і 18-19 кастрычніка