RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь прайшла сур’ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства

Беларусь прайшла сур’ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» – сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Ванэсу Каладзінскую з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа

Беларуска Ванэса Каладзінская стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў жаночай барацьбе. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменку з заваяваннем бронзавага медаля ў Токіа.

 

Дарагая Ванэса!

Беларуска Ванэса Каладзінская заваявала бронзу Алімпіяды

Беларуска Ванэса Каладзінская стала ўладальніцай бронзавага алімпійскага медаля ў жаночай барацьбе.

У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі 53 кг беларуская спартоўка перамагла амерыканку Джакару Гвенішу Вінчэстэр.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Ірыну Курачкіну з заваяваннем сярэбранага медаля ў Токіа

Беларуска Ірына Курачкіна стала сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў жаночай барацьбе. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсменку з заваяваннем сярэбранага медаля ў Токіа.

 

Дарагая Ірына!           

Мемарыяльны комплекс Партызанскай славы «Усакіна» ў Клічаўскім раёне адкрылі пасля рэканструкцыі

«Сёння, аднаўляючы сувязь часоў, мы сабраліся на гераічнай зямлі, абагранай крывёю нашых партызан і воінаў Чырвонай Арміі, каб адкрыць рэканструяваны мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Усакіна», створаны ў 1985 годзе метадам народнай будоўлі, – сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас адкрыцця комплексу, – Гэты манумент – сімвал стойкасці, мужнасці і гераізму. На плітах брацкіх магіл зафіксаваны імёны больш чым чатырох сотняў загінулых народных мсціўцаў, і праца па ўстанаўленні загінулых працягваецца».

Перспектывы развіцця «Белшыны» і ход уборачнай: прэм’ер-міністр з рабочай паездкай наведаў Магілёўскую вобласць

Учора прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка з рабочай паездкай наведаў Магілёўскую вобласць. У прыватнасці, кіраўнік Урада азнаёміўся з вытворчасцю буйнагабарытных шын на прадпрыемстве «Белшына». Нагадаем, тут рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па стварэнні вытворчасцей суцэльнаметалакордных шын дыяметрам да 63 цаляў і шын дыяметрам 25–29 цаляў.