У сапраўднае свята вылілася 18 лютага адкрыццё дзіцячага сада-ясляў у аграгарадку Усход Магілёўскага раёна. Мадэрнізацыя будынка, у выніку якой з’явілася яшчэ і прыбудова, была праведзеная ў рэкордныя тэрміны – за год з невялікім. У выніку плошчы ўзраслі ў паўтара разы. Адпаведна, абноўлены дзіцячы садок можа прыняць больш выхаванцаў – звыш ста чалавек.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры будаўніцтве ў Магілёве значных дзяржаўных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
У Магілёўскім інстытуце МУС 18 лютага стартаваў двухдзённы рэспубліканскі форум для ўдзельнікаў руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Служым #раЗАм». Каля 70 маладых людзей з усіх рэгіёнаў краіны змагаецца за званне «Найлепшы моладзевы атрад аховы правапарадку і налепшы штаб МААП». У першы дзень хлопцы ўдзельнічаюць у квэсце «Крочым #раЗАм», дзе ім прапанавана за пэўны час знайсці рэчы па спісе, выявіць доказы, вызначыць па форме адбіткі пальцаў і многае іншае.
Шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, запланавана правесці ў Магілёўскай вобласці. На працягу тыдня будуць праходзіць творчыя сустрэчы пісьменнікаў з моладдзю, паседжанні ў бібліятэках, школах.
У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 1 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Двайная гібель –такія трагічныя вынікі 15 лютага. Званок у службу МНС паступіў у 9.34 раніцы – адкрытым полымем гарэў жылы дом па вул. Камарова ў Кіраўску, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
26 чэрвеня 1944 года немцы адступалі перад імклівым надыходам савецкіх войскаў. Няўхільнай адплатай па ўсёй беларускай зямлі, змятаючы ворага, праходзіла аперацыя «Баграціён». Бясконцыя калоны войскаў і тэхнікі адступалі па ўсіх відах дарог.