RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці больш за 4,6% выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова

У першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 4,63% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі БДСГА

Губернатар расказаў аўдыторыі аб планах па развіцці Магілёўшчыны, запрасіў будучых спецыялістаў на працу ў гаспадаркі рэгіёна, завастрыў увагу на тым, што за кожным выпускніком будзе замацаваны вопытны настаўнік.

Абноўленае аддзяленне педыятрыі Глускай ЦРБ адкрыецца 13 лістапада

Работы па рэканструкцыі доўжыліся крыху больш за два месяцы. За гэты час мы правялі поўны рамонт унутры: замянілі столь і падлогу, прывялі ў парадак сцены, абнавілі ўсю сантэхніку і інжынерныя сеткі, закупілі новае санітарна-тэхнічнае абсталяванне. Акрамя гэтага, уладкавалі гульнявы пакой і пакой для адпачынку.

Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сталі пераможцамі Рэспубліканскай універсіяды па футболе

Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сталі пераможцамі Рэспубліканскай універсіяды па футболе. За ўзнагароды турніру змагаліся прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны. У фінальным матчы МДУХ быў мацнейшы за сталічны БНТУ – 1:0.

Акцыя па прафілактыцы энтэрабіёзу пройдзе ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці з 12 лістапада па 15 снежня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Энтэрабіёз. Меры прафілактыкі» пад дэвізам «Чыстыя рукі – наша здароўе!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне

Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне.

58-гадовы асілак выціснуў 24-кілаграмовыя гіры лежачы на працягу гадзіны 2498 разоў. Вячаслаў Харанека прэтэндуе на сусветны рэкорд: вынік можа быць зафіксаваны ў кнізе Гінеса.

Усе выбарчыя ўчасткі Магілёўскай вобласці гатовыя да правядзення галасавання

На Магілёўшчыне ўсе выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання гатовыя да правядзення галасавання, у тым ліку і датэрміновага. Пра гэта паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.