RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі другое месца ў камандным заліку на Кубку Андрэя Мельнікава па дзюдо

У Магілёве завяршыўся традыцыйны турнір (у праграме першынства Беларусі) па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава. У спаборніцтвах удзельнічала каля 100 спартсменаў ва ўзросце да 21 года.

«Гонар i мужнасць»: МДУ імя А. А. Куляшова правядзе конкурс для сапраўдных мужчын

Конкурс «Гонар i мужнасць» пройдзе сёння ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Творчыя спаборніцтвы будуць праходзіць сярод хлопцаў – навучэнцаў ВНУ. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю МДУ імя А. А. Куляшова Кацярына Сапетава.

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць 10 14 сакавіка ў Магілёўскай вобласці

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць з 10 па 14 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У Магілёўскай вобласці прыбрана больш за 90% лясных тэрыторый, якія пацярпелі ад студзеньскай непагадзі

У Магілёўскай вобласці прыбрана больш за 90% лясных тэрыторый, насаджэнні якіх пацярпелі ад студзеньскай непагадзі. Пра гэта паведаміў галоўны ляснічы Магілёўскага ДВЛГА Алег Селіх.

Школе-інтэрнату ў Магілёве накіравана Br15 тыс. на набыццё медабсталявання

Беларускі дзіцячы фонд накіраваў Магілёўскай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз, каля Br15 тыс. на набыццё спецыяльнага медыцынскага абсталявання. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Яўген Рудакоўскі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Магілёўскай вобласці ў спісе перспектыўных – больш за 80 інвестпраектаў

У самыя кароткія тэрміны запусціць новы інвестыцыйны цыкл з акцэнтам на рэгіёны – такую задачу паставіў Прэзідэнт у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Нягледзячы на пандэмію і санкцыі, у 2021 годзе ў Магілёўскай вобласці ў асноўны капітал прываблена 2,2 мільярда рублёў інвестыцый – па тэмпе росту другое месца ў рэспубліцы. Пры рэалізацыі інвестдагавораў былі створаны амаль дзве з паловай тысячы новых рабочых месцаў.

У Магілёўскай вобласці ў 2021 годзе за кошт дзяржаўных сродкаў аздаравілася больш за 82 тысячы чалавек

У 2021 годзе за кошт дзяржаўных сродкаў у Магілёўскай вобласці аздаравіліся 82774 чалавекі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Выставачная зала філіяла Нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін адкрылася ў БДСГА

Выставачная зала філіяла Нацыянальнага банка генетычных рэсурсаў раслін адкрылася сёння ў БДСГА.