Вялікая падзея для маладога мікрараёна № 7 Бабруйска, які дынамічна развіваецца – 24 снежня тут адкрылі новыя яслі-сад № 84 плошчай амаль 2,5 тысячы квадратных метраў. Узвялі дашкольную ўстанову ўсяго за дзевяць месяцаў. У распараджэнні работнікаў і выхаванцаў гімнастычная, спартыўная, музычная залы, басейн, пакой бяспекі жыццядзейнасці, кабінеты педагога-псіхолага і настаўніка-дэфектолага, метадычны кабінет. На прылеглай тэрыторыі абсталяваныя дзіцячыя гульнявая і спартыўная пляцоўкі, веладарожка.