Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 77-й гадавіне бітвы пад Леніна, прайшло 12 кастрычніка. Менавіта тут адбылося баявое хрышчэнне першай польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Горацкага райвыканкама, ваенны аташэ Польшчы палкоўнік Яраслаў Кемброўскі, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзі. На тэрыторыі музея савецка-польскай баявой садружнасці, ля магілы Невядомага салдата прайшло перапахаванне астанкаў савецкіх воінаў.