Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу набывае асаблівае гучанне напярэдадні рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Папраўкі ў Асноўны закон, накіраваныя на ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай дзяржавы, забеспячэнне міру і справядлівасці, захаванне самабытнасці, культурных і духоўных традыцый, актыўна абмяркоўваліся ў грамадстве. І гэта дае ўпэўненасць у тым, што яўка выбаршчыкаў на маючым адбыцца рэферэндуме будзе высокай.