Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка падпісаў указ нумар 107 «Аб інфармацыйнай сістэме абмену звесткамі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Больш за 5 тыс. км рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог плануецца адрамантаваць у 2025 годзе, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарта і камунікацый.
Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама адбылася сёння пры ўдзеле старшыні абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Гарошкіна, намесніка міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Святланы Нячай, а таксама прадстаўнікоў структурных падраздзяленняў аблвы
Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама прайшла сёння пры ўдзеле намесніка міністра па ахове здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Святланы Нячай.
Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці атрымаў яшчэ адзін будынак. Цяпер частка дакументаў і фондаў будуць знаходзіцца ў Магілёве па вуліцы Карла Маркса, 23. Будынак перадалі архіву пад пашырэнне плошчаў архівасховішчаў.
Магілёўскі электартэхнічны каледж. Там рыхтуюць будучых электраманцёраў, электрамантажнікаў, электраслесараў. І гэта толькі пачатак. А яшчэ там спяваюць, танчаць і малююць. Як удаецца сумяшчаць вучобу і творчасць, раскажам у сюжэце.
Беларускія кар'ерныя самазвалы вядомы ва ўсім свеце. Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава, філіял кампаніі «БЕЛАЗ», славіцца высокімі тэхналогіямі. У развіцці прадпрыемства актыўна ўдзельнічаюць маладыя спецыялісты.
32-я міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адбудзецца ў Мінску з 12 па 16 сакавіка. Традыцыйна беларускія і замежныя выдавецтвы прадставяць навінкі і папулярныя кнігі. Наведвальнікі змогуць не толькі паўдзельнічаць у насычанай дзелавой і культурнай праграме, азнаёміцца з дасягненнямі кніжнай галіны, але і папоўніць асабістую бібліятэку. Удзел у міжнароднай выставе прыме і Магілёўская вобласць.