У Магілёве вызначыліся ўсе пераможцы і прызёры чэмпіянату Беларусі па спартыўнай гімнастыцы 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
У суботу ўдзельнікі галоўнага ўнутранага старту разыгралі медалі ў асобных відах. Двухразовым пераможцам турніру стаў лідэр нацыянальнай каманды Ягор Шарамкоў, які выйграў фіналы ў апорным скачку і вольных практыкаваннях. Аляксей Селязнёў атрымаў перамогу на кольцах, Багдан Іллінкоў першынстваваў на паралельных брусах, Мікіта Парфяновіч паказаў лепшы вынік на кані, а Дзяніс Старавойтаў быў мацнейшым на перакладзіне.
У дзяўчат два золата заваявала Сафія Штыхецкая, якой не было роўных на розных брусах і ў апорным скачку. Медаль вышэйшай пробы на бервяне ўзяла Анастасія Сманцэр, а ў вольных практыкаваннях перамагла Кіра Магарэвіч. Напярэдадні Штыхецкая стала чэмпіёнкай Беларусі ў мнагаборстве, сярод мужчын самы прэстыжны від праграмы выйграў Алег Цясельскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04