RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Міністэрства аховы здароўя: захворванне COVID-19 павінна зніжацца ў найбліжэйшыя 3–4 тыдні

Захворванне COVID-19 павінна зніжацца ў найбліжэйшыя 3–4 тыдні, – заявіла намеснік міністра – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.

Сталі вядомыя падрабязнасці ўказа аб надбаўках медыкам: ад Br300 да Br4 тыс. штомесяц

Сталі вядомыя падрабязнасці падпісанага Прэзідэнтам Беларусі ўказа «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». У адпаведнасці з дакументам, медыцынскім работнікам за прац

Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе школьнікам вучыць правілы бяспекі анлайн

Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе навучэнцам правесці час з карысцю – навучыцца правілам бяспекі анлайн і заадно праверыць свае веды, а за добрыя вынікі нават атрымаць бонусы. Пра гэта расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У выхадныя «“Беларусь 4” Магілёў» пакажа спектаклі «На дне» і «У маленькай сядзібе»

Тэатральная вясна на «“Беларусь 4” Магілёў» і ў інтэрнэце працягваецца. Глядзіце спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Субота, 18 красавіка, 18.40 – «На дне».

У Магілёўскай вобласці зарэгістравана 217 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

Паводле дадных на 17 красавіка ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана 217 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў сёння міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас анлайн-канферэнцыі.

Курсанты і супрацоўнікі Магілёўскага інстытута МУС сабралі і перадалі магілёўскім бальніцам больш за Br1,6 тыс.

Магілёўскі інстытут МУС прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Міліцыя ўрачам», арганізаванай па ініцыятыве супрацоўнікаў міліцыі, а таксама афіцэрскіх сходаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.

Праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!» запускаюць абласное ўпраўленне МНС і «Радыё Магілёў»

У сувязі з пажаранебяспечным становішчам у экасістэмах, а таксама напярэдадні працяглых выхадных дзён абласное ўпраўленне МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» запускае праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Аб парадку наведвання грамадзянскіх могілак, размешчаных на тэрыторыях адсялення

28 красавіка – рэлігійнае свята Радаўніца. У гэты і папярэднія яму дні жыхары Беларусі традыцыйна памінаюць памерлых сваякоў, наведваюць могілкі, праводзяць добраўпарадкаванне і ўборку месцаў пахаванняў.

У Магілёве 20–22 красавіка тралейбусны маршрут № 4 будзе рухацца з прыпыначнага пункта «Любуж» да чыгуначнага вакзала

У сувязі з правядзеннем упраўленнем «Дарсэрвіс» ААТ «ДСТ №3» работ па ўкладцы асфальтабетоннага пакрыцця па вул. Першамайскай (ад зав. Транспартнага да чыгуначнага пераезду) з 9.00 да 20.00 20–22 красавіка тралейбусны маршрут №4 будзе ажыццяўляць рух з канчатковага прыпыначнага пункта «Любуж» да чыгуначнага вакзала (і назад).