Буйныя прадпрыемствы і невялікія вытворчасці Магілёўскай вобласці адрэагавалі на патрэбнасць часу і шыюць марлевыя і аднаразовыя павязкі. Напрыклад, Бабруйская «Славянка» штодня вырабляе 200 тысяч масак.
Міні-палігоны цвёрдых камунальных адходаў у Магілёўскай вобласціплануюць цалкам закрыць да канца наступнага года. Замест іх пабудуюць тры рэгіянальныя палігоны. Пра гэта расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў. Пакуль у нашым рэгіёне застаецца 60 міні-палігонаў ЦКА.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 красавіка пачне працу выстава копій фрэскавага жывапісу XII–XIV стагоддзяў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Урад устанавіў патрабаванні пры самаізаляцыі і каму ў ёй трэба знаходзіцца. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 8 красавіка 2020 года нумар 208 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле даных на раніцу 9 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Міністэрства адукацыі пастановай ад 30 сакавіка № 38 вызначыла тэрміны правядзення ў 2020 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Каля 2,7 млн. саджанцаў асноўных лесаўтваральных парод высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў першага сезона сумеснага анлайн-праекта для школьнікаў «Клёвыя канікулы». Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.
Акцыі падзякі і падтрымкі ўрачоў праходзяць па ўсім свеце. Менавіта медработнікі, знаходзячыся ў групе рызыкі, нялёгкай паўсядзённай працай абараняюць найвялікшыя каштоўнасці, падараваныя чалавеку, – яго жыццё і здароўе.