RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Увазе асоб, якія набываюць транспартныя сродкі, у дачыненні да якіх пры ўвозе ў Беларусь не быў выплачаны ўтылізацыйны збор

З 1 студзеня 2021 года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 года № 647 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01 ліпеня 2019 года № 437» аб утылізацыі транспартных сродкаў). Дадатак 2 да ўказанай пастановы выкладаецца ў новай рэдакцыі.

У Крычаве вяртаюць людзей да актыўнага жыцця

Прайсці рэабілітацыю і знайсці пасільную працу: штодня Крычаўскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведвае каля 50 чалавек.

Магілёўскі «Днепр» заняў першае месца сярод каманд другой лігі

У заключнай частцы сезона-2020 у другой лізе магілёўскі «Днепр» абыграў футбольны клуб «Маладзечна-2018» у выязным матчы з лікам 2:0. У клуба вызначыліся Кірыл Гусеў і Красімір Капаў. У наступным сезоне каманда Ігара Чумачэнкі згуляе ў першай лізе.

Пераможцамі V сезона абласнога турніру па праграмаванні сталі распрацоўкі навучэнца СШ Бабруйска і студэнта БРУ

Адбыўся фінал абласнога каманднага турніру па праграмаванні CodingFest. У ім прыняло ўдзел 15 каманд, якія прадстаўлялі Магілёў, Бабруйск і Краснаполле, а таксама студэнты Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і ўніверсітэта харчавання, навучэнцы сацыяльна-гуманітарнага, будаўнічага і тэхналагічнага каледжаў.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска» прысвоена вядомым у горадзе і за яго межамі людзям

У Бабруйскім гарвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання землякоў, якім прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска». У гэтым годзе стужку ганаровага грамадзяніна, сведчанні, дыпломы і грашовыя прэміі ўручылі вядомым у горадзе і за яго межамі людзям.

Рэгіянальнае ўзаемадзеянне абмяркуюць на анлайн-форуме ў Магілёўскай вобласці

Устойлівае развіццё сельскіх тэрыторый абмяркуюць на II рэгіянальным форуме «Рэгіянальнае ўзаемадзеянне для ўстойлівага развіцця мясцовай эканомікі» анлайн 23–27 лістапада. Пра гэта паведаміла спецыяліст па PR і камунікацыі праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» Караліна Пішчанка.

Работы навучэнцаў на фотаконкурс «Адзін дзень з жыцця валанцёра» прымаюцца да 6 снежня

Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр аб’яўляе аб правядзенні фотаконкурсу «Адзін дзень з жыцця валанцёра». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.

У Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 21 лістапада адкрыецца выстава дзіцячай творчасці

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленнікава 21 лістапада пачне адкрыецца выстава найлепшых работ навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу рэгіёна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.