На пачатак бягучага года на Магілёўшчыне налічвалася 526 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася на 157 гаспадарак, або на 42,5%, паведамляецца на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці.
На пачатак гэтага года ў карыстанні фермерскіх гаспадарак знаходзілася 68,1 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 50,1 тыс. га. У параўнанні з 2015 годам сельскагаспадарчыя землі, якія належаць фермерскім гаспадаркам, павялічыліся ў 2,1 раза, ворныя – у 1,9 раза.
Аб’ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх гаспадарках у 2021 годзе ў параўнанні з 2015 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах у 1,8 раза, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – у 1,8 раза, жывёлагадоўлі – у 1,6 раза.
Узрасла і доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб’ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2021 годзе яна склала 3,3% (У 2015 годзе – 1,9%).
Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх гаспадарак з’яўляецца раслінаводства – больш за 60%. На яго долю прыпадае амаль 90% вырабленай фермерамі прадукцыі.
У 2021 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 72,4 тыс. тон (7,2% ад аб’ёму вытворчасці па вобласці), бульбы – 75,9 тыс. тон (11,6%), гародніны – 20,2 тыс. тон (10,7%), буракоў цукровых – 13,1 тыс. тон (4,6%).
Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначнай. Так, у 2021 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па вобласці склала 0,5 тыс. тон (0,3% ад аб’ёму вытворчасці па вобласці), малака – 7,4 тыс. тон (1%). Больш важкі ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасці воўны – 1,2 тоны (10,8%).
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.05.2025 - 09:56
05.05.2025 - 09:17
Стабільны рост і экспарт. Якія задачы пастаўлены перад новым кіраўніком «Магілёўліфтмаша»
30.04.2025 - 11:20
26.04.2025 - 14:46
25.04.2025 - 12:52
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму