RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Дзіцячы палатачны археалагічны лагер пачаў працу ў Асіповіцкім раёне

Дзіцячы палатачны археалагічны лагер «Радзімічы» пачаў працу ў аграгарадку Ліпень Асіповіцкага раёна. Пра гэта расказаў загадчык аддзела экалогіі і краязнаўства Асіповіцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ігар Петух.

Учарашні вечар паказаў: усе службы Магілёўскай вобласці, у прыватнасці медыцынскі блок, спрацавалі аператыўна і зладжана

Прыкладна ў першыя хвіліны пачатку адзінаццатай гадзіны ў Магілёве і найбліжэйшых раёнах знікла электрычнасць. Так, жыхарам адключаных ад падачы святла і вады тэрыторый, хто яшчэ не спаў, гэта даставіла некаторы дыскамфорт. Але самае галоўнае пытанне датычылася не асабістых інтарэсаў: як у такіх умовах будуць працаваць медустановы?

«Бабруйскаграмаш» падпісаў дыстрыбутарскае пагадненне з гандлёвым домам у РФ

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»і ТАА «Гандлёвы дом «Бабруйскаграмаш» падпісалі дыстрыбутарскае пагадненне аб сумесным прасоўванні прадукцыі холдынгу на 2021–2022 гады. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня выпусцяцца курсанты факультэта міліцыі

У Магілёўскім інстытуце МУС 26 чэрвеня адбудзецца ўрачыстая цырымонія выпуску курсантаў. Чакаецца, што ў цырымоніі будзе ўдзельнічаць міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў.

Моладзь Магілёва 27 чэрвеня пазмагаецца за права прадстаўляць рэгіён у фінале Нацыянальнага конкурсу «Агонь моладзевых талентаў»

У Магілёве на адкрытай пляцоўцы каля ГЦ «Атрыум» 27 чэрвеня а 14.00 стартуе рэгіянальны этап нацыянальнага фестывалю-конкурсу «Агонь моладзевых талентаў». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Рэгіянальны конкурс памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі збярэ ў Бялынічах выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні

У Бялынічах 26 чэрвеня адбудзецца рэгіянальны конкурс выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі.

Рэгіянальнае свята-конкурс «Свята лялькі» адбудзецца 26 чэрвеня ў Круглым

У Цэнтральным парку культуры і адпачынку Круглага 26 чэрвеня адбудзецца рэгіянальнае свята-конкурс «Свята лялькі».

Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена

Электразабеспячэнне ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях цалкам адноўлена, паведамляе БелТА са спасылкай на Telegram-канал ДВА «Белэнерга».

«Энергасістэма працуе ў штатным рэжыме», – заявілі ў ведамстве.