RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Лукашэнка: ужо не адно пакаленне беларусаў расце ў паспяховай, чыстай, мірнай і прыгожай краіне

Беларускі народ перажыў нямала бед і няшчасцяў, але ніколі і ні перад кім не станавіўся на калені. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 ліпеня на свяце "Александрыя збірае сяброў".

Леанід Заяц: адзінства брацкіх народаў – у дружбе і згодзе

Адзінства брацкіх народаў – у дружбе і згодзе, а маштабнасць свята «Александрыя збірае сяброў», вялікая колькасць гасцей з’яўляецца таму пацвярджэннем. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на адкрыцці фестывалю, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.  

На свяце «Купалле» маладое пакаленне вывучае традыцыі, якія з’яўляюцца асновай духоўнасці беларусаў – Ігар Петрышэнка

На «Купаллі» ў Александрыі маладое пакаленне вывучае традыцыі, якія з’яўляюцца асновай духоўнасці беларусаў. На гэта звярнуў увагу намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, адкрываючы свята.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч сустрэўся з членамі каардынацыйнага савета Магілёва і Магілёўскай вобласці

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч сёння сустрэўся з членамі каардынацыйнага савета Магілёва і Магілёўскай вобласці. Дыялог з кіраўнікамі грамадскіх арганізацый рэгіёна адбыўся ў Доме друку.

У Магілёве пры рэгістрацыі ў ДАІ электрамабіляўіх уладальнікі атрымліваюць зялёныя нумары

У Магілёве пры рэгістрацыі ў ДАІ электрамабіляў іх уладальнікі атрымліваюць зялёныя нумары. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзіслаў Бардзілоўскі.

У Магілёўскім раёне рэканструявалі баі 1944 года за вызваленне вёскі Буйнічы

На мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» сёння раніцай прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 79-й гадавіне абароны Магілёва. Ускласці кветкі да капліцы на святым для кожнага жыхара Прыдняпроўскага краю месцы прыйшлі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, кіраўнікі горада і вобласці, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, моладзь.