RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Фінал праекта «Уладар сяла» адбудзецца 10–11 ліпеня ў Александрыі

Фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» адбудуцца 10–11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці падчас афіцыйнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Юлія Зінкевіч.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 70-годдзем

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага настаўніка Беларусі Валерыя Барашкава з 70-годдзем, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Прыстойна і арганізавана правесці ўборку ўраджаю: Леанід Заяц правёў нараду з кіраўнікамі раёнаў і аграрыямі Магілёўскай вобласці

Сумленна і прыстойна адпрацаваць, зладжана і арганізавана правесці ўборачную кампанію, максімальна улічваючы парадынавукоўцаў і практыкаў.Такія задачы паставіў сёння перад кіраўнікамі раёнаў, прадпрыемстваў перапрацоўкі і аграрыямі Магілёўшчыны старшыня аблвыканкама Леанід Заяц падчас нарады, прысвечанай маючаму адбыцца жніву.

Аграрыі Магілёўшчыны фінансава падтрымаюць будаўніцтва новага радыялагічнага корпуса абласнога анкадыспансера

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўшчыны фінансава падтрымаюць будаўніцтва новага радыялагічнага корпуса абласнога анкадыспансера. Такое рашэнне было прынята сёння на рэгіянальнай нарадзе з удзелам старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца.

Забарона на купанне ў Магілёве і раёне працягваецца

У Магілёве і Магілёўскім раёне па-ранейшаму нельга купацца. Спецыялісты санітарнай службы адзначаюць ўстойлівую нездавальняльнуюякасць вады на рацэ Днепр ў вёсцы Палыкавічы, – расказала ўрач-гігіеніст Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аксана Воранава. Вада не адпавядае нормам таксама і ў возеры вёсцы Вільчыцы.

Адкрыты гарадскі турнір па пляжным валейболе пройдзе ў Магілёве

У Магілёве адбудзецца гарадскі турнір па пляжным валейболе «Гарачая пара: мяч над сеткай». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім камітэце ГА «БРСМ».

Гульні стартуюць 17 ліпеня ў 17.00, а 18 ліпеня адбудзецца фінал.

Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна

Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла» стала сям’я Паўла і Алы Скотнікавых з аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Яны прадставяць Магілёўшчыну ў фінале рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта БРСМ, які адбудзецца на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прыёмы грамадзян у рэгіёнах

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка правядзе прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме 10 ліпеня.