Абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці подпісаў грамадзян Магілёўскай вобласці ў падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне па гэтым пытанні адбылося сёння.
З 1 ліпеня ў Беларусі праводзіцца пераразлік усіх працоўных пенсій - па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля - у адпаведнасці з указам Прэзідэнта нумар 232 «Аб павышэнні пенсій». Больш падрабязна аб новых памерах выплат расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачнецца ў 11.00 з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут жа правядуць экспрэс-экскурсію «Дняпроўскі рубеж», паведамілі ў гарвыканкаме.
Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў усіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска прадэманструюць сваю творчасць на выставе-кірмашы «Александрыйскі кірмаш», якая будзе праходзіць на працягу двух дзён на свяце «Купалле» ў Шклоўскім раёне. Таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Літвы.
Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых.
Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Генадзь Давыдзька 30 чэрвеня сустрэўся з актывам арганізацыі Магілёўскай вобласці. Дыялог адбыўся ў актавай зале новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.