RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прыстойна і арганізавана правесці ўборку ўраджаю: Леанід Заяц правёў нараду з кіраўнікамі раёнаў і аграрыямі Магілёўскай вобласці

Сумленна і прыстойна адпрацаваць, зладжана і арганізавана правесці ўборачную кампанію, максімальна улічваючы парадынавукоўцаў і практыкаў.Такія задачы паставіў сёння перад кіраўнікамі раёнаў, прадпрыемстваў перапрацоўкі і аграрыямі Магілёўшчыны старшыня аблвыканкама Леанід Заяц падчас нарады, прысвечанай маючаму адбыцца жніву.

Падрыхтоўцы да ўборачнай надавалася нямала часу, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. У сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый было дастаткова ўгнаенняў і паліва. Паспрыяла добраму ўраджаю надвор’е. Неўзабаве ў вобласць паступяць яшчэ 130 камбайнаў вытворчасці ААТ «Гомсельмаш», таму асноўнае патрабаванне –прыбраць усё і без страт, каб цалкам разлічыцца з запазычанасцямі і стварыць добры запас.

«Ніводнае зярнятка без дазволу не павінна пайсці за межы вобласці, – папярэдзіў Леанід Заяц. – Улічваючы добрыя ўмовы надвор’я і наяўныя магчымасці, трэба зрабіць усё, каб якасна і ў тэрмін прыбраць вырашчанае, нарыхтаваць кармы».

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў асаблівую важнасць мер па павелічэнні пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Гэта пытанне будзе ўзята кіраўніком рэгіёна на асабісты кантроль. «У бягучым годзе мы павінны сфарміраваць базу для наступнага, – канстатаваў Леанід Заяц. – Толькі разам травяністыя кармы, канцэнтраты, пагалоўе, тэхналогіі дадуць патрэбны вынік».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая